2014-05-25 10:56:29

Францішак прыбыў у Палестыну


RealAudioMP3 Другі дзень апостальскага падарожжа папы Францішка ў Святую Зямлю пачаўся развітаннем з Іарданіяй і пералётам у суседнюю Палестыну. Каля 8.00 раніцы 25 мая 2014 г. Пантыфік прыбыў у Міжнародны аэрарорт Амана. Там адбылося яго развітанне з каралём Абдалой ІІ і прадстаўнікамі кіраўніцтва краіны. Затым ватыканская дэлегацыя на трох верталётах ваенна-паветраных сіл Іарданіі накіравалася ў Бэтлеем – месца нараджэння Езуса Хрыста. Па прыбыцці на тэрыторыю Палестыны, Францішка сустрэў Прэзідэнт краіны Махмуд Абас. Цырымонія прывітання Пантыфіка адбылася ў Прэзідэнцкім палацы ў Бэтлееме. Пасля яе Святы Айцец правёў кароткую сустрэчу з палестынскім лідэрам; у ёй таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі хрысціянскіх супольнасцяў з Заходняга берагу ракі Іардан і Сектара Газа.








All the contents on this site are copyrighted ©.