2014-05-25 12:25:33

Святы Айцец маліўся ля сцяны, аддзяляючай Ізраіль ад Палестыны


RealAudioMP3 На шляху ад прэзідэнцкага палаца на плошчу перад базылікай Божага Нараджэння, дзе адбывалася св. Імша 25 мая 2014 г., папа Францішак спыніўся ля высокай сцяны, якая аддзяляе Бэтлеем ад Ізраіля. Святы Айцец выйшаў з папамабіля, падышоў да сцяны і ізраільскай ахоўнай вышкі. У яго напрамку пабегла група палестынцаў са сцягамі у колерах Ватыкана і вялікім сцягам Палестыны. Папа маліўся моўчкі, потым прыхіліўся да сцяны ілбом і вярнуўся ў папамабіль.

Васьмімятровая сцяна, якая аддзяляе палестынцаў ад ізраільцян, увесь час расце. Гэта асабліва заўважальна ў Бэтлееме, горадзе цара Давіда і нараджэння Езуса Хрыста. Каб трапіць сюды, трэба пераадолець ізраільскія кантрольна-прапускныя пункты, часта чакаючы на працягу некалькіх гадзін. На сённяшні дзень узведзены 400 з запланаваных 700 км сцяны.







All the contents on this site are copyrighted ©.