2014-05-25 12:28:10

Пантыфік скіраваў беспрэцэдэнтнае запрашэнне да прэзідэнтаў Палетыны і Ізраіля


RealAudioMP3 Папа скіраваў беспрэцэдэнтнае запрашэнне да палестынскага і ізраільскага лідэраў. “У гэтым месцы, дзе нарадзіўся Князь Міру, я хацеў бы прапанаваць Вам, спадар Прэзідэнт Махмуд Абас, разам з Прэзідэнтам Шымонам Перэсам, далучыцца да мяне ў сардэчнай малітве да Бога за дар міру. Я прапаную свой дом у Ватыкане як месца для гэтай малітоўнай сустрэчы”, - сказаў ён на заканчэнне св. Імшы ў Бэтлееме 25 мая 2014 г. Пантыфік адзначыў, што кожы, “асабліва тыя, хто знаходзіцца на службе сваіх народаў”, абавязаны быць інструментам і стваральнікам міру, асабліва праз малітву. “Будаваць мір цяжка, але жыць без міру – гэта пастаянная пакута”, - адзначыў Святы Айцец.







All the contents on this site are copyrighted ©.