2014-05-24 10:51:14

Францішак пачаў пілігрымку ў Святую Зямлю


RealAudioMP3 Папа Францішак пачаў сваё Апостальскае падарожжа ў Святую Зямлю. Раніцай 24 мая 2014 г. ён прыбыў у рымскі аэрапорт “Fiumicino”, адкуль бортам авіякампаніі “Alitalia” накіраваўся ў першы пункт свайго трохдзённага візіту – іарданскі Аман. Падчас амаль 4-гадзіннага пералёту самалёт са Святым Айцом на борце пераадолеў 2365 км. Пантыфік праляцеў над тэрыторыяй Італіі, Грэцыі, Кіпра, Ізраіля і Іарданіі. Гэта краіна стала першай, на зямлю якой за апошнія 50 гадоў ступіла нага чацвёртага Пантыфіка. Яшчэ за некалькі дзён да прыбыцця Святога Айца сталіца каралеўства была ўпрыгожана ватыканскімі бела-жоўтымі сцягамі і вялікімі білбордамі з выйвамі Папы і караля Абдалы ІІ. Дарэчы, іарданскі манарх сустракаўся з Францішкам ужо двойчы.







All the contents on this site are copyrighted ©.