2014-05-24 11:57:36

Візіт Святога Айца ў Іарданію ў лічбах і фактах


RealAudioMP3 Падчас візіту Пантыфіка ў Іарданію, яго будуць суправаджаць каля 30 членаў афіцыйнай дэлегацыі, у склад якой уваходзяць, між іншым, кіраўнікі ватыканскіх дыкастэрый, якія займаюцца міжрэлігійным і экуменічным дыялогам. На самалёце ў падарожжа са Святым Айцом адправіліся каля 70 журналістаў. Па прыбыцці у аэрапорт Амана да дэлегацыі Пантыфіка далучацца яшчэ каля 10 чалавек, сярод якіх: рабін Абрагам Скорка з Буэнас-Айрэса і шэйх Амар Ахмед Абуд, генеральны сакратар Інстытута міжрэлігійнага дыялогу Аргентыны, добра вядомыя Папе яшчэ з часоў яго служэння на радзіме. У Эўхарыстыі на стадыёне Амана, якую ўзначаліць Францішак, прымуць удзел каля 30 тыс. вернікаў. Падчас літургіі першую св. Камунію атрымаюць 1200 юнакоў і дзяўчат. Каля 520 валанцёраў будуць дапамагаць у забеспячэнні парадку.На заканчэнне візіту ў Бэтаніі, на ўзбярэжжы ракі Іардан, адбудзецца апошняя сустрэча з удзелам Папы на тэрыторыі Іарданіі, у якой прыме ўдзел каля 400 бежанцаў і інвалідаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.