2014-05-23 16:12:41

Пантыфік даверыў апецы Маці Божай свой візіт у Святую Зямлю


RealAudioMP3 Папа Францішак даверыў сваё Апостальскае падарожжа ў Святую Зямлю апецы Найсвяцейшай Панны Марыі. Раніцай 23 мая 2014 г. Пантыфік здзейсніў прыватны візіт у рымскую базыліку Санта Марыя Маджорэ. Тут ён на працягу 15 хвілін маліўся перад абразом Маці Божай Снежнай – Апякункі рымскага народа, а затым усклаў да яго букет ружаў, паведаміў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Папа Францішак па традыцыі накіроўваецца ў гэту рымскую святыню з нагоды важных падзей у жыцці Касцёле. Пантыфік маліўся тут пасля свайго абрання на Пасад св. Пятра, напярэдадні і пасля падарожжа ў Бразілію на Сусветныя дні моладзі, з нагоды марыйных святаў і ўрачыстасцяў. Апостальскі візіт Францішка ў Святую Зямлю адбудзецца 24-26 мая 2014 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.