З 31 мая па 4 чэрвеня
2014 г. кардынал Пьетра Паралін, Дзяржсакратар Яго Святасці Папы, будзе знаходзіцца
з візатам у Польшчы. Падарожжа высокага ватыканскага іерарха будзе прымеркаваны да
25-годдзя аднаўлення дыпламатычных адносін паміж Апостальскай Сталіцай і гэтай краінай
і пачатку фундаментальных змен ў грамадскім і дзяржаўным ладзе Польшчы. У рамках візіту
пурпурат прыме ўдзел у адным з агульнапольскіх мерапрыемстваў падзякі Богу за кананізацыю
св. Яна Паўла ІІ, якое пройдзе на Віланоўскіх палях пад Варшавай, выступіць перад
членамі дыпламатычнага корпуса і касцёльнымі ўладамі з дакладам прысвечаным адносінам
паміж Польшчай і Святым Пасадам, узначаліць Эўхарыстыю у варшаўскім архікатэдральным
касцёле і ўдзеліць біскупскую сакру новаму Апостальскаму нунцыю ў Зімбабвэ кс. Марку
Залеўскаму. Кардынал Дзяржсакратар, акрамя Варшавы наведае гарады Кракаў, Вадавіцы
і Чэнстахова.