2014-05-22 10:52:01

Каталіцкі кардынал упершыню наведаў Паўночную Карэю


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Сеула Андру Ём Су Чжун стаў першым каталіцкім кардыналам, які перакрочыў мяжу паміж Паўночнай і Паўднёвай Карэяй. 21 мая 2014 г. іерарх, які адначасова з’яўляецца апостальскім адміністратарам Пхеньяна, наведаў індустрыяльную зону Каэсун у Паўночнай Карэі, паведаміла агенцтва “Fides”. Тут, паводле пагаднення паміж дзвюма краінамі, дзейнічаюць прадпрыемствы, на якіх працуюць карэйцы як з поўначы, так і з поўдня. Кардынал Ём Су Чжун падчас свайго кароткага візіту сустрэўся з рабочымі з Паўднёвай Карэі і выказаў ім словы падтрымкі. У паўднёвакарэйскім урадзе выказалі спадзяванне, што візіт іерарха будзе карысным для паляпшэння адносін паміж суседнімі краінамі, якія знаходзяцца ў стане канфлікту з 1953 г.

Арцыбіскуп Сеула стаў кардыналам зусім нядаўна – ён атрымаў пурпурны берэт з рук папы Францішка падчас апошняга кансісторыя ў Ватыкане 22 лютага 2014 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.