2014-05-22 15:25:52

Кардынал: Сінод зоймецца не толькі пытаннем св. Камуніі для разведзеных


RealAudioMP3 Бліжэйшая асамблея Сінода Біскупаў не будзе засяроджвацца выключна на справе прыняцця св. Камуніі католікамі, якія развяліся і ўступілі ў новыя саюзы, паведаміў кардынал Ларэнца Балдзісэры. У інтэрв’ю агенцтву “CNA” генеральны сакратар Сінода нагадаў, што яго тэма тычыцца душпастырскіх пытанняў, звязаных з сям’ёй у кантэксце новай евангелізацыі. Такім чынам, Сінод зоймецца сям’ёй у яе шматлікіх праявах, а не гэтым адным пытаннем, сказаў італьянскі кардынал.

Трэцяя надзвычайная асамблея Сіноду Біскупаў пройдзе 5-19 кастрычніка 2014 г. у Ватыкане.

Гаворачы пра магчымасць змены дактрыны Касцёла біскупскай асамблеяй, кардынал Балдзісэры адзначыў, што ў канстытуцыі “Dei Filius” І Ватыканскага Сабору было пастаноўлена, што трэба пастаянна захоўваць такое значэнне святых дагматаў, якое калісці вызначыў Касцёл. Ад гэтага гэтага значэння ніколі не можа адысці на падставе або ў імя лепшага разумення.

У той жа час, іерарх нагадаў словы св. Яна XXIII на інаўгурацыі ІІ Ватыканскага Сабору аб неабходнасці трывання пры аўтэнтычным веравучэнні, якое, аднак, вывучаецца і прыводзіцца ў форму, уласцівую духу сучаснасці. Адным з’яўляецца сутнасць старажытнага вучэння, якое з’яўляецца скарбам веры, і зусім іншым, спосаб яго выражэння, працытаваў Папу кардынал Балдзісэры.







All the contents on this site are copyrighted ©.