2014-05-22 16:21:47

Ватыканскі іерарх сустрэўся з Міністрам замежных спраў Беларусі


RealAudioMP3 22 мая 2014 г. у Міністэрстве замежных спраў Беларусі адбылася сустрэча паміж сакратаром Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў арцыбіскупам Савіо Хонам Тай-Фаем і Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Макеем. У ёй прыняў удзел таксма Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны бягучыя пытанні беларуска-ватыканскіх адносін, а таксама перспектывы ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Святым Пасадам у галінах, якія ўяўляюць цікавасць для абодвух бакоў, паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў.

Арцыбіскуп Савіо Хон Тай-Фай прыбыў у Беларусь на сімпозіум, які пройдзе ў Смаргоні з нагоды юбілею 25-годдзя служэння салезіянскай супольнасці ў гэтым горадзе.







All the contents on this site are copyrighted ©.