2014-05-21 12:37:16

Святы Айцец выступіць на міжнародным форуме па праблеме голаду ў свеце


RealAudioMP3 Папа Францішак выступіць на міжнароднай канферэнцыі па праблемах харчавання. Як заявілі ў Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН, Святы Пасад пацвердзіў удзел Пантыфіка ў форуме. Генеральны дырэктар ФАО Жазэ Грацыяна да Сільва выказаў сваё задавальненне гэтым фактам. Францішак выступае за будучыню, у якой кожнаму чалавеку будзе забяспечана дастатковая колькасці прадуктаў харчавання, сказаў ён.

Канферэнцыя, арганізаваная ФАО сумесна з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, будзе праходзіць з 19 па 21 лістапада ў Рыме. Гэта ўжо другі з 1992 г. такога маштабу форум, прысвечаны праблеме голаду ў свеце. На сустрэчы будуць прысутнічаць кіраўнікі дзяржаў і іншыя высокапастаўленыя палітыкі, прадстаўнікі асноўных міжнародных арганізацый і грамадзянскай супольнасці. Яны абмяркуюць стратэгіі ў барацьбе з голадам і недаяданнем.

Па дадзеных Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН, 842 млн. чалавек у свеце пакутуюць ад хранічнага голаду. Кожны год па прычыне недаядання памірае 7 млн. дзяцей.







All the contents on this site are copyrighted ©.