2014-05-21 12:53:01

Пантыфік звярнуў увагу на строга рэлігійны характар сваёй бліжэйшай пілігрымкі


RealAudioMP3 На строга рэлігійны характар сваёй пілігрымкі ў Святую Зямлю, якая пачынаецца ў суботу 24 мая звярнуў увагу Папа, вітаючы вернікаў падчас агульнай аўдыенцыі 21 мая 2014 г. Францішак адзначыў, што першай мэтай гэтай паездкі з’яўляецца сустрэча з Патрыярхам Канстантынопальскім – духоўным прадстаяцелем праваслаўя – Барталамеем I з нагоды 50-й гадавіны гістарычнага спаткання папы Паўла VI з Патрыярхам Афінагорам. “Пётр і Андрэй зноў сустрэнуцца, і гэта цудоўна!”, - сказаў Святы Айцец. Ён дадаў, што другім матывам з’яўляецца малітва аб міры на зямлі, якая спазнала столькі пакут. “Я прашу вас маліцца за гэта падарожжа”, - звярнуўся да вернікаў, сабраных на плошчы св. Пятра, папа Францішак.







All the contents on this site are copyrighted ©.