Папа Францішак скіраваў
спачуванні ў сувязі з дарожна-транспартным здарэннем на поўначы Калумбіі, каля мястэчка
Фундасьён, дзе ў выніку пажару ў міжгароднім аўтобусе загінулі каля 32 дзяцей і больш
за 20 атрымалі раненні. Святы Айцец запэўніў у сваёй малітве аб вечным супакоі для
ахвяраў трагедыі і выказаў духоўную блізкасць сем’ям, тых, хто загінуў. Ён пажадаў
параненым хуткага выздараўння. Трагічнае здарэнне адбылося ў нядзелю 18 мая 2014 г.
У аўтобусе, які згарэў, знаходзіліся вадзіцель і група дзяцей, якія вярталіся з заняткаў
рэлігіі, што праходзілі ў адной з суседніх вёсак. Прычыны пажару застаюцца нявызначанымі.