Пантыфік заснаваў камісію па апеляцыях духавенства ў пытаннях сур’ёзных злачынстваў
Святы Айцец заснаваў
пры Кангрэгацыі Веравучэння спецыяльную камісію, якая будзе вывучаць апеляцыі духавенства
ў пытаннях самых сур’ёзных злачынстваў (так зв. delicta graviora). Да іх належаць,
сярод іншых, абвінавачанні ў сексуальных злоўжываннях у дачыненні да непаўналетніх.
Старшынёй камісіі папа Францішак прызначыў 68-гадовага арцыбіскупа Хасэ Луіса Малагана,
былога арцыбіскупа Расарыё ў Аргентыне, якога таксама прызначыў членам Кангрэгацыі
Веравучэння. Іерарх з’яўляецца спецыялістам па кананічным праве.