2014-05-19 14:27:04

Святы Айцец: сэрца хрысціяніна павінна быць сталым, а не кідацца з аднаго месца ў іншае


RealAudioMP3 Сэрца хрысціяніна павінны быць замацавана ў Святым Духу, а не кідацца з аднаго месца ў іншае, сказаў 19 мая 2014 г. папа Францішак падчас ранішняй св. Імшы у капліцы сваёй рэзідэнцыі. У гаміліі Пантыфік сканцэнтраваўся на асобе св. Паўла, які пастаянна абвяшчаў Евангелле, бо Святы Дух даў яму настойлівасць сэрца. Апостал увесь час вандраваў з аднаго месца ў іншае, але яго сэрца было сталым. “І ў нас так шмат сітуацый, у кожнага з нас. Мы знаходзімся пасярод многіх падзей, якія пераносяць нас з аднаго месца ў іншае, але мы павінны прасіць аб ласцы сталасці сэрца”, - заклікаў Папа. Ён адзначыў, што сэрца св. Паўла было замацавана ў Евангеллі. “Такім чынам, кожны з нас, калі мы хочам у нашым жыцці знайсці трываласць, павінен звярнуцца да Святога Духа, які знаходзіцца ў нашым сэрцы з моманту хросту. Святы Дух дае нам сілу, стабільнасць, каб рухацца наперад у жыцці пасярод шматлікіх падзей”, - сказаў Францішак.

Святы Айцец парэкамендаваў кожнаму задаць сабе пытанне аб стане свайго сэрца – ці яно, як матылёк, лётае з аднаго месца ў іншае, ці палохаюць яго разнастайныя жыццёвыя падзеі, што не дае магчымасці сведчыць пра Хрыста, ці гэта, усё ж, сэрца мужнае? Што яго хвалюе, да якога скарбу яно прывязана? Ці гэта сэрца замацаванае на асабістых праблемах, ідалах штодзённасці, ці яго фундаментам з’яўляецца Святы Дух?

Святы Айцец папрасіў не забывацца, што Езус пакінуў нам цудоўны дар – Духа мужнасці і рады, Які дапамагае нам рухацца наперад пасярод паўсядзённых падзей.







All the contents on this site are copyrighted ©.