2014-05-19 14:37:37

Папа сустрэўся з каралём Бахрэйна


RealAudioMP3 Аб міры і стабільнасці на Блізкім Усходзе размаўляў 19 мая 2014 г. папа Францішак з каралём Бахрэйна Хамадам ібн Іса аль-Халіфа. Мусульманскі манарх сустрэўся таксама з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам. Размова ішла пра садзейнічанне дыялогу і мірнаму суіснаванню паміж рознымі групамі грамадства. Былі адзначаны: станоўчы ўклад хрысціянскай меншасці Бахрэйна ў жыццё краіны і асабістая ўвага караля да патрэб мясцовай хрысціянскай супольнасці.

Святы Айцец прыняў сёння таксама прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска.







All the contents on this site are copyrighted ©.