Пантыфік адкрые пасяджэнне Канферэнцыі Біскупаў Італіі
Святы Айцец адкрые
19 мая 2014 г. увечары ў ватыканскай Сінадальнай зале пасяджэнне Канферэнцыі Біскупаў
Італіі. Працы 66-й Генеральнай асамблеі працягнуцца да чацвярга 22 мая. Італьянскія
іерархі абмяркуюць прапанаваныя папраўкі да статуту і рэгламенту епіскапату, а таксама
“Кіруючыя прынцыпы для абвяшчэння Евангелля і катэхізацыі ў Італіі”. Яны засяродзяцца
на падрыхтоўцы да пазачарговай сесіі Сіноду Біскупаў у кастрычніку 2014 г. Будуць
абмяркоўвацца таксама тэмы, якія тычацца душпастырства, місіянерства і адукацыі. На
парадку дня стаіць шэраг юрыдычна-адміністрацыйных і фінансавых пытанняў, звязаных
у прыватнасці з адабрэннем бюджэту Канферэнцыі Біскупаў і размеркаваннем сродкаў.