2014-05-19 12:06:50

Аргентынскі рабін: візіт Францішка ў Святую Зямлю – пасланне міру да народаў і грамадстваў


RealAudioMP3 Аргентынскі рабін Абрагам Скорка, лічыць, што падарожжа папы Францішка ў Іерусалім і Бэтлеем будзе “пасланнем міру да ўсіх народаў і грамадстваў у рэгіёне”. У вялікім інтэрв’ю для аўтарытэтнага італьянскага каталіцкага часопісу “La Civilta Cattolica” рабін, які сам будзе прымаць удзел у папскай пілігрымцы, распавёў, як падчас адной з першых сустрэч з Францішкам у Ватыкане высунуў ідэю такога візіту. “Мы марылі аб абдымках каля Сцяны Плачу”, - прызнаўся Скорка, які ўжо на працягу многіх гадоў з’яўляецца сябрам былога арцыбіскупа Буэнас-Айрэса.

“Дзякуючы гэтай сустрэчы каля рэштак Ерузалемскай Святыні, пасля двух тысяч гадоў разрыву паміж юдэямі і хрысціянамі, мы можам даць знак надзеі”, - сказаў Скорка ў інтэрв’ю – першым, які ў сваёй 150- гадовай гісторыі часопіс “La Civilta Cattolica” правёў з рабінам. Ён сказаў, што будзе суправаджаць Папу падчас яго візіту ў Бэтлеем, “каб у гэты вельмі важны для яго момант, у якасці жэсту сяброўства і ўдзячнасці, быць побач з ім”.

Вялікае, 35-старонкавае інтэрв’ю будзе апублікавана ў наступным нумары “La Civilta Cattolica”, а яго тэкст ужо быў прадстаўлены ў Дзяржаўным сакратарыяце Апостальскай Сталіцы.







All the contents on this site are copyrighted ©.