2014-05-18 11:36:41

Ватыканскае радыё сканцэнтруецца на он-лайн тэхналогіях


RealAudioMP3 Ватыканскае радыё рэагуе на тэндэнцыі он-лайн камунікацыі, таму дэмантуе шэраг перадатчыкаў у сваім буйным трансляцыйным цэнтры каля Рыма. У прыватнасці, гаворка ідзе пра перадатчык сярэдніх хваляў з 90-мятровай антэнай, які не выкарыстоўваецца з 2001 г., паведаміў кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду і дырэктар Ватыканскага радыё кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Такое рашэнне было прынята некаторы час таму, але зараз будзе дакладна рэалізавана.

Кс. Ламбардзі заявіў, што ўсё больш і больш мясцовых радыёстанцый рэтрансліруе праграмы Ватыканскага радыё, карыстаючыся інтэрнэтам або спадарожнікавай сувяззю. Вынікам чаго стаў дэмантаж два гады таму караткахвалевага перадатчыка ў тым жа цэнтры каля Рыму. Кароткія хвалі прымяняюцца Ватыканскім радыё ў дадзены час у асноўным у Афрыцы, Азіі і на Блізкім Усходзе, дзе гаворка ідзе пра велізарныя тэрыторыі і абмежаваны доступ да інтэрнэту.

У Еўропе і ЗША, паведаміў дырэктар Ватыканскага радыё, у бліжэйшыя гады акцэнт будзе пастаўлены на он-лайн тэхналогіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.