2014-05-17 12:32:30

Святы Айцец прызначыў новага Прымаса Польшчы


RealAudioMP3 Біскуп Войцех Поляк, генеральны сакратар біскупскай канферэнцыі Польшчы 17 мая 2014 г. быў прызначаны папам Францішкам арцыбіскупам Мітрапалітам Гнезненскім і Прымасам Польшчы. 49-гадовы іерарх змяніў на гэтай пасадзе арцыбіскупа Юзэфа Кавальчыка, чыю адстаўку 17 мая прыняў Пантыфік. Арцыбіскуп Поляк быў абраны генеральным сакратаром польскага епіскапату ў 2011 г. Ён з’яўляецца старшынёй Камітэта па сувязях з Рускай Праваслаўнай Царквой і членам камісіі па арганізацыі візіту Святога Айца ў Польшчу ў 2016 г.

Цікава, што новае служэнне іерарх распачынае ў 49-гадовым узросце. У падобнай узроставай катэгорыі знаходзіліся яго папярэднікі, калі былі прызначаны на пасаду Прымаса Польшчы: кардынал Юзэф Глемп меў 52 гады, кардынал Стэфан Вышынскі – 47 гадоў, арцыбіскуп Фларыян Стаблеўскі – 50 гадоў. Крыху маладзейшымі былі: кардынал Аўгуст Хлёнд – 44 гады, і кардынал Эдмунд Далбор – 46 гадоў. На дадзены момант, арцыбіскуп Поляк з’яўляецца самым маладым Прымасам у Еўропе.







All the contents on this site are copyrighted ©.