2014-05-16 14:40:45

Працягваецца падрыхтоўка да Сінода Біскупаў аб праблемах сям’і


RealAudioMP3 13-14 мая 2014 г. у Ватыкане прайшло пасяджэнне Рады Сінода Біскупаў, падчас якога разглядаўся Працоўны дакумент (Instrumentum laboris) ІІІ надзвычайнай сесіі Генеральнай асамблеі Сіноду Біскупаў, які будзе прысвечаны праблемам сям’і і пройдзе 5-14 кастрычніка 2014 г. У першы дзень працы нараду ўзначаліў папа Францішак. Працоўны дакумент будучага Сінода быў прааналізаваны і ў яго былі ўнесены неабходныя дапаўненні, гаворыцца ў спецыяльным паведамленні, апублікаваным 16 мая 2014 г. Удзельнікі нарады пазнаёміліся з новай метадалогіяй, якая будзе выкарыстоўвацца падчас працы ІІІ надзвычайнай сесіі. У пасяджэнні, акрамя Генеральнага рэлятара будучага Сінода, кардынала Пэтэра Эрдо, і сакратара, біскупа Бруна Фортэ, прымалі ўдзел арцыбіскуп Парыжа, кардынал Андрэ Вэн-Труа, арцыбіскуп Апарэсіды, кардынал Раймунду Дамасэна Асіс, і арцыбіскуп Манілы, кардынал Антоніа Тагле.








All the contents on this site are copyrighted ©.