2014-05-15 12:49:29

Францішак: няма хрысціяніна без Касцёла


RealAudioMP3 Няма хрысціяніна без Касцёла, хрысціяніна-адзіночкі, адзначыў папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты 15 мая 2014 г. Пантыфік звярнуў увагу на тое, што апосталы падчас абвяшчэння Евангелля пачыналі з гісторыі ізраільскага народа. Сапраўды, “Езуса нельга зразумець без гэтай гісторыі”, таму што Ён з’яўляецца мэтай, да якой уся яна імкнулася, адзначыў Святы Айцец і дадаў, што Бог мае гісторыю і без яе ведання Яго немагчыма зразумець. Тое ж, на думку Пантыфіка, тычыцца і кожнага хрысціяніна – нельга зразумець хрысціянства без гісторыі, без народа, без Касцёла. Прыналежнасць да Касцёла – гэта частка хрысціянскай ідэнтычнасці. “Без гэтага мы – не хрысціяне”, - падкрэсліў Папа, гаворачы аб важнасці хрысціянскай гістарычнай памяці.

Касцёл – гэта народ, які крочыць у накірунку поўні, у накірунку спаўнення абяцання, якое атрымаў ад Бога, нагадаў Святы Айцец, менавіта таму хрысціянаў называюць людзьмі надзеі. Пантыфік заклікаў вернікаў прасіць у Бога аб ласцы памяці, каб глядзець у мінулае; ласцы надзеі, каб глядзець у будучыню; і ласцы штодзённага абнаўлення запавету з Панам, Які нас палікаў. Гэта, на думку Францішка, неабходна для захавання хрысціянскай ідэнтычнасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.