2014-05-15 09:41:32

У Святой Зямлі праходзіць апошні этап малітоўнай падрыхтоўкі да візіту Францішка


RealAudioMP3 Вернікі ў Святой Зямлі пачалі апошні этап малітоўнай падрыхтоўкі да візіту папы Францішка. З 14 па 22 мая 2014 г. яны будуць збірацца на агульнай экуменічнай малітве, прычым, кожны дзень у іншым месцы. Малітва будзе гучаць, перш за ўсё, у інтэнцыі сустрэчы Пантыфіка з Канстантынопальскім Патрыярхам, прымеркаванай да гістарычнага спаткання папы Паўла VI з Патрыярхам Афінагорам у студзені 1964 г. у Іерусаліме. Праграма малітоўнай падрыхтоўкі прадугледжвае адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, Крыжовы шлях і Ружанец. Тры дні прызначаны на пост, тры – на адарацыю і тры – на малітву аб адзінстве хрысціян. 14 мая малітва распачалася адарацыяй крыжа ў праваслаўнай капліцы на Галгофе, і завершыцца 22 мая малітвай Ружанца ў катэдры Лацінскага Патрыярхату і Эўхарыстыяй у мелькіцкім саборы. Праграма таксама прадугледжвае малітоўныя сустрэчы ў армянскім кафедральным саборы св. Якуба, англіканскай катэдры св. Юрыя і эфіопскім, копцкім, і лютэранскім храмах.







All the contents on this site are copyrighted ©.