2014-05-15 12:16:53

Святы Айцец сустрэўся з сям’ёй кубінскага апазіцыянера


RealAudioMP3 Папа Францішак прыняў 14 мая 2014 г. у Ватыкане сям’ю кубінскага апазіцыйнага палітыка Асвальда Пая, які загінуў на Кубе 22 лiпеня 2012 г. Падчас паўгадзіннай сустрэчы Пантыфік пытаўся пра жыццё кубінцаў, палітычную атмасферу, сітуацыю Касцёла на Кубе і абставіны смерці палітыка, паведамляе “Vatican Insider”. Асвальда Пая Сардзінас быў старшынёй апазіцыйнага “Руху хрысціянскага вызвалення” і адным з самых вядомых крытыкаў рэжыму ў Гаване. У канцы ліпеня 2012 г. ён загінуў у аўтамабільнай катастрофе ў Баямо ва ўсходняй частцы Кубы. Сям’я мяркуе, што ён стаў ахвярай нападу.







All the contents on this site are copyrighted ©.