2014-05-15 10:09:05

Санкт-Пецярбург: міжнародная канферэнцыя пра адносіны паміж СССР і Святым Пасадам


RealAudioMP3 Міжнародная канферэнцыя “Святы Пасад і Ватыкан у міжнародным кантэксце ў гады пантыфікату Пія XI” праходзіць 15-16 мая ў Расійскім дзяржаўным педагагічным універсітэце ім. Герцэна ў Санкт-Пецярбургу. На форуме выступяць некалькі дзясяткаў навукоўцаў і прадстаўнікоў духавенства з розных краін, у тым ліку з Расіі і Ватыкана, паведаміла прэс-служба Інстытута ўсеагульнай гісторыі РАН. На канферэнцыі прадставяць, у прыватнасці, дакументы з архіва Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў, раскажуць аб становішчы католікаў у СССР і ролі Камінтэрна ў барацьбе супраць рэлігіі і Святога Пасаду. У арганізацыі мерапрыемства прыняў удзел Папскі камітэт гістарычных навук.







All the contents on this site are copyrighted ©.