2014-05-15 12:54:00

Папская рада па міжрэлігійным дыялогу адзначае 50-годдзе


RealAudioMP3 19 мая 2014 г. Папская рада па міжрэлігійным дыялогу будзе адзначаць 50-годдзе з дня свайго заснавання. З гэтай нагоды ў Ватыкане адбудзецца канферэнцыя на тэму “50 гадоў служэння міжрэлігійнаму дыялогу”, у якой прымуць удзел старшыня дыкастэрыі кардынал Жан-Луі Таран, яе супрацоўнікі і эксперты. Папская рада па міжрэлігійным дыялогу была створана па ініцыятыве Паўла VI 19 мая 1964 г. як Сакратарыят па справах не-хрысціян для кантактаў з прадстаўнікамі іншых рэлігій.

За паўстагоддзі сваёй дзейнасці гэта структура прайшла доўгі шлях, спрабуючы дапамагчы Касцёлу выйсці насустрэч людзям іншых рэлігій. Праз “дыялог са светам” Паўла VI, “дыялог міра” Яна Паўла ІІ і “дыялог любові” Бэнэдыкта XVI Касцёл апынуўся перад новым выклікам – “дыялогам сяброўства”, абвешчанага папам Францішкам, гаворыцца ў паведамленні Папскай рады, апублікаваным 15 мая 2014 г. Святкаванне 50-годдзя стане асаблівай нагодай, каб з радасцю і ўдзячнасцю ўзгадаць пра ўсіх, хто на працягу гэтага часу дапамагаў ватыканскай дыкастэрыі спрыяць міжрэлігійнаму дыялогу ў свеце.








All the contents on this site are copyrighted ©.