Пантыфік прывітаў удзельнікаў Азіяцкага кангрэсу сем’яў
Святы Айцец прывітаў
удзельнікаў Азіяцкага кангрэсу сем’яў. Ён праходзіць у філіпінскай Маніле з 13 па
16 мая 2014 г. на тэму “Сям’я ў Азіі – святло надзеі”. У спецыяльнай тэлеграме за
подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна папа Францішак нагадаў, што сям’я
з’яўляецца асноўнай ячэйкай грамадства, дзе людзі вучацца жыць адно з адным, нягледзячы
на свае адрозненні. Ён заклікаў усіх удзельнікаў форуму паглыбіць свой досвед веры
і быць рошчынай Хрыстовай любові ў грамадстве. Папа даверыў іх заступніцтву Марыі,
Маці Касцёла, і св. Юзафа.
Святы Пасад на Кангрэсе прадстаўляе сакратар Папскай
рады па справах сям’і, біскуп Жан Лафіт.