Святы Айцец заклікаў маліцца за турэцкіх шахцёраў і афрыканскіх эмігрантаў
Папа Францішак заклікаў
маліцца за ахвяраў выбуху на вугальнай шахце ў заходняй частцы Турцыі, у выніку якога
загінулі больш за 200 чалавек і яшчэ некалькі сотняў знаходзяцца пад заваламі. “Заклікаю
вас маліцца за шахцёраў, якія ўчора загінулі на рудніку Сома, у Турцыі, і тых, якія
яшчэ заблакаваны ў шахце. Няхай Пан прыме памерлых у свой дом і дасць суцяшэнне іх
блізкім”, - сказаў Папа на заканчэнне агульнай аўдыенцыі 14 мая 2014 г. Таксама Святы
Айцец заклікаў маліцца за лівійскіх эмігрантаў, якія загінулі 11 мая 2014 г. у Міжземным
моры, спрабуючы дасягнуць берагоў Еўропы. У выніку караблекрушэння патанулі каля 40
чалавек. “Няхай правы чалавека будуць на першым месцы і адбудзецца аб’яднанне сіл
дзеля папярэджання такіх ганебных здарэнняў”, - заклікаў Пантыфік.