2014-05-14 11:26:53

Рымскія яўрэі выкажуць салідарнасць з пераследаванымі хрысціянамі


RealAudioMP3 Рымскія яўрэі выступілі ў абарону пераследаваных хрысціян. Гэта па ініцыятыве яўрэйскай супольнасці Вечнага горада і каталіцкай Супольнасці св. Эгідзія 15 мая 2014 г. увечары згасне ілюмінацыя Калізея, а вакол яго збяруцца са свечкамі ў руках рымляне. “Такім чынам мы хочам абудзіць сумленне грамадскасці, і, перш за ўсё, палітычных уладаў ва ўсім свеце, якія не могуць рабіць выгляд, што не ведаюць нічога пра гэта”, - сказаў старшыня яўрэйскай супольнасці ў Рыме Рыкарда Пачыфічы. Ён звярнуў увагу, што да такога стаўлення яўрэяў забавязвае іх гісторыя. “Не дастаткова проста абавязку памятаць пра Халакост; сёння таксама трэба зрабіць высновы з сучасных трагедый, якія непасрэдна не адносяцца да нас”, - сказаў Пачыфічы.







All the contents on this site are copyrighted ©.