2014-05-14 12:54:23

Палестынскія і ізраільскія ўлады з увагай ставяцца да візіту Пантыфіка


RealAudioMP3 Міністэрства замежных спраў Ізраіля запусціла 13 мая 2014 г. да візіту папы Францішка адмысловую інтэрнэт-старонку. На ёй змяшчаецца інфармацыя пра візіт і яго праграма, кароткія звесткі аб месцах, якія наведае Пантыфік. Акрамя таго, на сайце на англійскай мове змешчаны даведачныя матэрыялы па ватыканска-ізраільскіх адносінах, папярэдніх папскіх візітах і хрысціянах у Ізраілі. Як заявілі арганізатары “палестынскай” часткі пілігрымкі Святога Айца, на св. Імшы ў Бэтлееме чакаецца прысутнасць прэзідэнта Палестыны Махмуда Абаса. Яны лічаць, што візіт мае вялікае значэнне для палестынцаў, паколькі можа адыграць істотную ролю для вырашэння “палестынскай справы” і прыцягнення ўвагі да пакут палестынскага народа.







All the contents on this site are copyrighted ©.