2014-05-13 15:34:32

У Ватыкане пацвердзілі факт сустрэчы Папы і кіраўніка лефебрыстаў


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыка Ламбардзі пацвердзіў журналістам, што паміж папам Францішкам і біскупам Бернарам Фэле, настаяцелем Брацтва св. Пія Х, адбылася кароткая неафіцыйная сустрэча. Яна мела месца13 снежня 2013 г. у ватыканскім Доме св. Марты. Біскуп Фэле і яго супрацоўнікі былі запрошаны сюды на абед сакратаром Камісіі “Ecclesia Dei” арцыбіскупам Гвіда Поца. Пасля пасілку, на выхадзе са сталовай, іерарх прадставіў Пантыфіку, які тут абедаў, кіраўніка лефебрыстаў і яны абмяняліся некалькімі словамі. Папа адзначыў, што яму прыемна пазнаёміцца і прасіў маліцца за яго. Сустрэча трывала некалькі секунд. Біскуп Фэле і яго асістэнты прыбылі ў Рым для сустрэчы з членамі Камісіі “Ecclesia Dei”, якая займаецца дактрынальнымі пытаннямі і адносінамі з лефебрыстамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.