2014-05-12 10:17:00

Кс. Ламбардзі: стыль камунікацыі Папы адпаведае логіцы сацыяльных сетак


RealAudioMP3 Стыль жыцця папы Францішка, яго кіравання Касцёлам і адносін з людзьмі асабліва эфектыўны ў момант калі адбываецца пераход да камунікацыі праз інтэрнэт і ў прыватнасці праз сацыяльныя сеткі. Такога меркавання прытрымліваецца кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік залы Друку Апостальскай Сталіцы. “Стыль быцця папы Францішка, які жыве шукаючы сустрэчы з людзьмі, абсалютна адпаведны логіцы гэтага кшталту камунікацыі, якая зараз развіваецца”, - сказаў святар падчас прэзентацыі кнігі “Праўда сустрэчы. Гаміліі са святой Марты”, у якой сабраны казанні Пантыфіка прамоўленыя падчас ранішніх св. Імшаў у Ватыкане. Выданне было прадстаўлена ў рамках Міжнароднага кніжнага салона ў Турыне – буйнога форума, які праходзіць 9-12 мая 2014 г.
Кс. Ламбардзі падкрэсліў, што стыль камунікацыі Пантыфіка адпаведае логіцы сацыяльных СМІ, у якіх звычайна дзеляцца асабістым досведам, а не пераказваецца пэўны змест у безасабовай форме.
Каментуючы важнасць Апостальскай адгартацыі “Evangelii gaudium”, прадстаўленай на турынскім кніжным форуме, кіраўнік Залы Друку адзначыў, што гаворка не ідзе пра дакумент, якім здзейсняецца спроба закрыць дыскусію аб існуючых пытаннях, але пра імкненне адкрыць дыялог. “Тут Касцёл адкрываецца на місійнасць, на абвяшчэнне Евангелля сучаснаму свету”, - сказаў кс. Ламбардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.