2014-05-11 10:24:39

Папа да вучняў і настаўнікаў: школа выхоўвае да праўды, дабра і прыгажосці


RealAudioMP3 10 мая 2014 г. папа Францішак сустрэўся на плошчы св. Пятра ў Ватыкане з вучнямі і настаўнікамі дзяржаўных і прыватных школ Італіі. Паводле арганізатараў гэтага мерапрыемства іх было больш за 300 тыс. Вітаючы сабраных Пантыфік падкрэсліў, што яны прыбылі ў Ватыкан таму, што вельмі любяць школу. Папа прызнаўся, што ён сам яе таксама вельмі любіць. “Хадзіць у школу азначае адкрыцца розумам і сэрцам на рэальнасць, у поўным багацці яе аспектаў і вымярэнняў”, - сказаў Францішак.

Папа падкрсэліў, што школа – гэта вынятковае месца сустрэчы. “У школе мы паволі ўваходзім у грамадства: у ёй сустракаем людзей розных ад нас, розных па ўзросту, культуры і каранях... Школа – гэта перашае грамадства, якое ўключае сям’ю. Сям’ю і школу мы ніколі не павінны супрацьставіць сабе ўзаемна”, - падкрэсліў Пантыфік.

Святы Айцец прызнаўся, што ён любіць школу, таму што выхоўвае яна да праўды, дабра і прыгажосці. Бо, паводле Папы, місіяй школы з’яўляецца менавіта разціванне гэтых каштоўнасцяў. “Гэта ажыццяўляецца праз шматлікія элементы і таму ў школе ёсць так многа прадметаў. Бо развіццё з’яўляецца плёнам розных элементаў, якія ўзаемадзейнічаюць адзін з адным і стымулююць розум, сумленне, цела і г.д”, - сказаў Святы Айцец.

Развітваючыся з сабранымі Францішак нагадаў, што плёнам добрай адукацыі павінна быць тое, каб кожны дарослы чалавек змог гаварыць на трох мовах. “Гэта мовы розуму, сэрца і рук”, - зажартаваў Папа і дадаў, што кожны чалавек павінен думаць пра тое, што хоча рабіць у сваім жыцці; адчуваць гэта ў глыбіні свайго сэрца і ў канчатковым выніку добра гэта выконваць.

Ян Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.