2014-05-10 12:17:01

Святы Айцец напісаў ліст Патрыярху Копцкай Праваслаўнай Царквы


RealAudioMP3 Пантыфік напісаў ліст да Патрыярха Копцкай Праваслаўнай Царквы Тавадраса ІІ у сувязі з першай гадавінай іх сустрэчы ў Рыме 10 мая 2013 г. Францішак дзякуе Богу за сумеснае “падарожжа паяднання і сяброўства”, на якім дзве Царквы імкнуцца “лепш зразумець адна адну і будаваць трывалую аснову для пераадолення даўніх рознагалоссяў”. На думку Папы, існуе ўзаемнае ўсведамленне таго, што аб’ядноўваючых фактараў больш за раздзяляючыя. І гэта дапамагае “з верай у дапамогу Божай ласкі” імкнуцца да пераадолення перашкод на шляху да поўных зносін. Святы Айцец заклікаў маліцца за гэта і са свайго боку запэўніў Тавадраса ІІ у няспыннай малітве за ўсіх хрысціян у Егіпце і на Блізкім Усходзе. “Няхай Пан натхняе тых, хто адказвае за лёс народаў на гэтых землях, з цвёрдай рашучасцю дамагацца справядлівых і мірных рашэнняў, якія асноўваюцца на павазе да правоў усіх людзей”, - напісаў Папа. Францішак назваў памятную дату “днём сяброўства паміж коптамі і католікамі”.







All the contents on this site are copyrighted ©.