2014-05-10 11:08:41

Патрыярх Канстантынопальскі: пасля нашага спаткання з Папам будзе падпісана дэкларацыя


RealAudioMP3 Пасля сустрэчы папы Францішка і Патрыярха Барталамея І у Іерусаліме выйдзе сумесная дэкларацыя. Аб гэтым абвясціў праваслаўны іерарх. Гэта па яго ініцыятыве Пантыфік 24-26 мая 2014 г. едзе ў Святую Зямлю, у 50-ю гадавіну гістарычнай сустрэчы Патрыярха Афінагора і папы Паўла VI. На думку Прадстаяцеля Канстантынопальскага Патрыярхату, шлях да адзінства яшчэ доўгі, але прыняцце Францішкам яго запрашэння даказвае, што існуе жаданне пакласці канец падзелам.

Папа і Патрыярх сустрэнуцца ў Іерусаліме двойчы. 25 мая адбудзецца іх асабістая размова ў штаб-кватэры Апостальскай дэлегатуры, а затым падпісанне сумеснай дэкларацыі, канчатковы тэкст якой, як сказаў Барталамей І, яшчэ не гатовы. Затым Пантыфік і Патрыярх прымуць удзел у экуменічным спатканні ў базыліцы Гробу Пана. 26 мая Францішак наведае Барталамея І у будынку каля царквы Галілейскіх Мужчын на Аліўнай гары.







All the contents on this site are copyrighted ©.