10 мая 2014 г. папа
Францішак прыме ўдзел у мерапрыемстве “Касцёл для школы”, арганізаваным Канферэнцыяй
Біскупаў Італіі разам з адукацыйнымі ўстановамі краіны, каталіцкімі моладзевымі рухамі,
катэхетамі, душпастырамі і сем’ямі. Маладыя ўдзельнікі сустрэчы яшчэ раніцай прыбылі
ў Рым і запоўнілі не толькі плошчу св. Пятра, але таксама і ўсе бліжэйшыя вуліцы.
Паводле арганізатараў – іх 150 тыс. У рамках падзеі выступяць моладзевыя музычныя
калектывы, прагучаць сведчанні, а на яе заканчэнне да прысутных звернецца Папа. Адной
з мэтаў мерапрыемства з’яўляецца падтрымка школьнай сістэмы адукацыі, у якую, паводле
арганізатараў, неабходна інвеставаць больш, для будучыні і развіцця краіны.