2014-05-10 11:54:17

Павел VI будзе абвешчаны благаслаўлёным


RealAudioMP3 Папа Павел VI будзе абвешчаны благаслаўлёным 19 кастрычніка 2014 г. падчас урачыстай беатыфікацыйнай св. Імшы на ватыканскай плошчы. Вечарам 9 мая 2014 г. папа Францішак зацвердзіў дэкрэт аб прызнанні цуду, дзейсненага праз заступніцтва гэтага Пантыфіка і даў дазвол на абвяшчэнне даты беатыфікацыі. Падчас аўдыенцыі для прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардынала Анджэла Амата, Святы Айцец зацвердзіў рашэнне адносна іншых беатыфікацыйных спраў. Быў прызнаны цуд, дзейснены праз заступніцтва італьянскага святара Луіджы Кабурлота, заснавальніка Інстытута дачок св. Юзафа, а таксама гераічнасць цнотаў італьянскага святара Джакама Абонда, іспанскага езуіта Геацынта Алегрэ Пуялса і свецкай верніцы і маці з Францыі Караліны Кальшэн Карэ дэ Мальберг.








All the contents on this site are copyrighted ©.