2014-05-09 14:25:50

Пантыфік падтрымаў канадскі “Марш для жыцця”


RealAudioMP3 Святы Айцец выказаў поўную падтрымку намаганням тых, хто імкнецца, каб асноўнае права чалавека на жыццё з моманту зачацця да натуральнай смерці мела адпаведную прававую абарону. Аб гэтым гаворыцца ў пасланні да ўдзельнікаў канадскага “Маршу для жыцця”, які прайшоў 8 мая 2014 г. перад парламентам у Атаве. Дакумент ад імя Пантыфіка падпісаў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін. 17-ы “Нацыянальны марш для жыцця” сабраў тысячы ўдзельнікаў. У ім узялі ўдзел між іншым арцыбіскуп Атавы Тэрэнс Прэндэргаст, кардынал Томас Колінз з Таронта і старшыня мясцовага епіскапату, арцыбіскуп Поль-Андрэ Дзюрашэ. Папскае пасланне прачытаў Прымас Канады, кардынал Жэраль Сіпрыен Лакруа. Святы Айцец выказаў у ім жаданне, каб “Марш за жыццё”, які прайшоў таксама ў іншых дыяцэзіях Канады, выклікаў большую павагу да непарушнага права на жыццё кожнага чалавека, ад зачацця да натуральнай смерці.

Учарашняе мерапрыемства сцісла звязана са святкаваннем Нацыянальнага тыдня для жыцця і сям’і, які Касцёл у Канадзе будзе адзначаць другі раз з 11 па 18 мая. Ён з’яўляецца часткай спецыяльнай душпастырскай праграмы “Фарміраванне культуры жыцця і сям’і ў Канадзе”, абвешчанай епіскапатам у 2011 г. у сувязі з Годам веры.







All the contents on this site are copyrighted ©.