2014-05-09 11:21:39

Ватыканская дыкастэрыя пачынае супрацоўніцтва з турэцкім камітэтам па справах рэлігій


RealAudioMP3 Папская рада па міжрэлігійным дыялогу 8 мая 2014 г. прымаўла ў сваёй сядзібе ўлады турэцкага камітэту па справах рэлігій. Мэтай сустрэчы было распачацце супрацоўніцтва паміж дзвюма ўстановамі. Як гаворыцца ў паведамленні ватыканскай дыкастэрыі, такая прапанова была зроблена ўжо 12 гадоў таму. Нанова прадставіў яе ў 2012 г. сакратар Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу айцец Мігель Анхель Аюса Гішот, падчас свайго візіту ў Анкару. Праз год, падчас наступнай сустрэчы дэлегацыі Ватыкана з прадстаўнікамі камітэту па справах рэлігій, абмяркоўваліся фармальныя ўмовы для двухбаковага супрацоўніцтва. “Гэта важная сустрэча дазваляе паглыбіць ўзаемныя веды і даць ацэнку перспектывам развіцця дыялогу”, - гаворыцца ў паведамленні Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу.







All the contents on this site are copyrighted ©.