2014-05-08 12:03:21

Кардынал Кох падтрымаў заклік украінскага праваслаўнага іерарха


RealAudioMP3 Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству пазітыўна паставіўся да закліку Месцаблюсціцеля Кіеўскай мітрапольнай кафедры, Мітрапаліта Ануфрыя, аб міры і спыненні любога ўжывання сілы. Кіраўнік Украінскай праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату звярнуўся з адкрытымі лістамі да Патрыярха Кірыла і расійскага лідэра Уладзіміра Пуціна. У інтэрв’ю “Frankfurter Allgemeine Zeitung” кардынал Курт Кох адзначыў, што праваслаўны іерарх выказаў “перакананне шматлікіх хрысціян ва Украіне”.

Чым больш Цэрквы ў краіне будуць прамаўляць адзіным голасам, тым больш яны змогуць спрыяць мірнаму ўрэгуляванню, перакананы ватыканскі кардынал. За гэта хрысціянскія супольнасці нясуць асаблівую адказнасць. Вялікі крызіс наблізіў да сябе розныя канфесіі ва Украіне, сказаў старшыня Папскай рады. На яго думку, зараз было б “контрпрадуктыўна” зноў вяртацца да старых канфесійных спрэчак. Кардынал Кох падкрэсліў, што ў сённяшняй сітуацыі ня варта недаацэньваць сілу малітвы.







All the contents on this site are copyrighted ©.