2014-05-08 13:47:13

Ватыканская канферэнцыя пра сумяшчальнасць салідарнасці і бізнесу


RealAudioMP3 8-10 мая 2014 г. у Ватыкане праходзіць міжнародная канферэнцыя на тэму “Добрае грамадства і будучыня працы. Ці могуць салідарнасць і братэрства быць часткай рашэнняў у сферы бізнесу?”. Арганізатарам форума з’яўляецца фонд “Centessimus annus – Pro Pontifice” – аб’яднанне, якое займацца пашырэннем прынцыпаў сацыяльнага навучання Касцёла і падтрымкай сацыяльных ініцыятыў Святога Айца. Яго члены перакананы, што салідарнасць і братэрства могуць увайсці ў бізнес-сферу праз тры элементы: крэатыўнасць, любоў да супольнасці і здольнасць перамяняць ідэі ў канкрэтныя ўчынкі.

Ініцыятары правядзення канферэнцыі спасылаюцца на думку папы Францішка, які лічыць, што “над справамі, логікай і ўмовамі рынку, знаходзіцца чалавек”. Яны лічаць, што не існуе “магічных формул” для стварэння працоўных месц у свеце. Для гэтага трэба інвеставаць у інтэлект і сэрцы людзей. Якім чынам зрабіць гэта лепш – абмяркуюць у Ватыкане на працягу бліжэйшых дзён навукоўцы, бізнесмены, эканамісты і прадстаўнікі Касцёла.








All the contents on this site are copyrighted ©.