2014-05-07 13:18:01

Святы Пасад ініцыюе дыскусію аб уплыве мафіі на занятасць сярод моладзі


RealAudioMP3 На Кніжным кірмашы ў Турыне пройдзе чарговы этап ватыканскай ініцыятывы “Падворак язычнікаў”. Сустрэча, якая пройдзе 8 мая 2014 г., будзе прысвечана з’яве мафіі і яе ўплыву на занятасць моладзі. У прыватнасці размова будзе засяроджана на тым, якім чынам крымінальныя групоўкі пранікаюць у фінансавыя структуры краін, і як гэта прыводзіць да эканомікі, заснаванай на хлусні. У дыскусіі прымуць удзел італьянскія спецыялісты па барацьбе з мафіяй, эксперты з “Інтэрполу”, вядомыя банкіры і эканамісты. Кардынал Джанфранка Равазі, старшыня Папскай рады па культуры, галоўнага арганізатара “Падворка язычнікаў”, прадставіць пазіцыю Касцёла па дадзенай тэматыцы.







All the contents on this site are copyrighted ©.