2014-05-07 13:46:29

Апостальская Сталіца заклікала брытанскіх біскупаў публічна абараняць жыццё


RealAudioMP3 Святы Пасад заклікаў брытанскіх біскупаў да публічнай абароны жыцця. Аб гэтым паведаміў Апостальскі нунцый у Лондане, які прыняў удзел у адкрыцці вясновай сесіі епіскапату Англіі і Уэльсу. Арцыбіскуп Антоніа Меніні спаслаўся на планаваную ўрадам легалізацыю эўтаназіі. Ён падкрэсліў, што ў такой сітуацыі біскупы павінны сур’ёзна заняцца абаронай жыцця, брытанцы павінны пачуць іх голас. Арцыбіскуп Меніні адзначыў, што легалізацыя эўтаназіі адкрывае “скрыню Пандоры”, і наступствы гэтага палохаюць. Біскупы павінны памятаць, што грамадская думка можа быць паддадзена маніпуляцыям. Каб супрацьстаяць гэтаму, кожны з іх павінен абвяшчаць Евангелле жыцця і выкрываць, што стаіць за паліткарэктнымі і на першы погляд спагадлівымі лозунгамі.







All the contents on this site are copyrighted ©.