2014-05-06 13:35:29

Прысяга навабранцаў Швейцарскай гвардыі: быць узорнымі салдатамі Святога Айца


RealAudioMP3 30 навабранцаў Папскай швейцарскай гвардыі склалі прысягу на вернасць Святому Айцу 6 мая 2014 г. Перад гэтым члены папскага войска і іх блізкія сабраліся ў Двары Гонару каля базыліцы св. Пятра на ўрачыстую цырымонію ўскладання памятнага вянка да манумента загінуўшым у 1527 г. гвардзейцам, якія коштам уласнага жыцця абаранілі папу Клемента VII ад арміі імператара Карла V. Да прысутных звярнуўся камандуючы Папскай швейцарскай гвардыяй палкоўнік Даніэль Анрыг. Ён нагадаў словы Францішка пра тое, што мучаніцтвам з’яўляецца не толькі адданне жыцця, але таксама штодзённае сведчанне, якое даецца ў барацьбе са злом: “сведчанне супраць духа зла, які не хоча, каб мы былі евангелізатарамі”. Паводле вайскоўцы, штодзённая трэніроўка ў змаганні з духам зла неабходна, каб быць гатовым да самай вышэйшай ахвяры, якую скалалі таксама і швейцарскія гвардзейцы баронячы Пантыфіка.

Палкоўнік Анрыг заклікаў навабранцаў заўсёды памятаць пра словы сваёй прысягі, калі сутыкнуцца са спакусамі гэтага свету, такімі як пустыя забавы, грошы, спажывецтва і іншыя. “Вы ўрачыста і публічна абвяшчаеце, што змяніліся і больш не з’яўляецеся дзецьмі гэтага свету, але ўзорнымі салдатамі Святога Айца”, - сказаў камандуючы Швейцарскай гвардыі.

На цырымоніі складання прысягі прысутнічаў арцыбіскуп Анджэла Бэчу, субстытут Апостальскай Сталіцы. Ён адзначыў, што сёлета Папская гвардыя адзначае 508 гадоў з часу свайго заснавання і выклікае радасць і ўдзячнасць Богу той факт, што сярод швейцарскай моладзі не спыняецца жаданне працягваць служыць Рымскаму Пантыфіку. Арцыбіскуп пераказаў сабраным прывітанне Святога Айца і ўрычыў некаторым гвардзейцам папскія ўзнагароды.








All the contents on this site are copyrighted ©.