2014-05-06 13:57:59

Папскія музеі запрашаюць на вячэрнія прагулкі


RealAudioMP3 Ватыканскія музеі прапануюць наведвальнікам пазнаёміцца са сваёй экзпазіцыяй у вячэрні час. Улічваючы поспех, які мела адкрыццё музеяў пасля захаду сонца ў мінулыя гады, сёлета было вырашаны паўтарыць гэту ініцыятыву. З 2 мая па 25 ліпеня, а таксама з 5 верасня па 31 кастрычніка, па пятніцах, Ватыканскія музеі будуць адкрыты з 19.00 да 23.00, акрамя звычайнага графіку. Гэта звязана, у тым ліку, з вялікай колькасцю турыстаў і пілігрымаў, якія прыбываюць у Вечны горад.

Як і ў папярэднія гады, вячэрняе наведванне экспазіцыі Ватыканскіх музеяў можна будзе сумясціць з праслухоўваннем класічнай музыкі, канцэрты якой будуць праходзіць на тэрыторыі папскай мастацкай скарбніцы. Пасля музыкальных мерапрыемстваў наведвальнікам музеяў прадставіцца магчымасць прайсці шляхам, якія прывядзе ў Сікстынскую капэлу. “Уявіце сябе летнім вечарам пад рымскім небам, у дворыку Атагона перад Апалонам Бельведэрскім ці Венерай, слухаючы Моцарта або Вівальдзі і вы зразумееце, што такое Рай на зямлі”, - інтрыгуе дырэктар Ватыканскіх музеяў Антоніа Паолучы.








All the contents on this site are copyrighted ©.