2014-05-04 14:04:10

Святы Айцец: нунцый павінен быць чалавекам малітвы і добра разумець рэальнасць


RealAudioMP3 Нунцыі павінны быць людзьмі малітвы і глыбока разумець рэальнасць, адзначыў папа Францішак падчас прыватнага візіту ў Папскую Касцёльную акадэмію – навучальную установу, якая рыхтуе дыпламатычных прадстаўнікоў Апостальскай Сталіцы. Пантыфік наведаў яе вечарам 3 мая 2014 г., каб памаліцца разам з выкладчыкамі і навучэнцамі і адказаць на іх пытанні. Гаворачы аб “крэда” папскіх дыпламатаў Святы Айцец звярнуў увагу на тое, што нунцыі павінны мець тры фундамельныя характарыстыкі. На думку Францішка, яны павінны заўсёды памятаць, што з’яўляюцца вучнямі Хрыста – павінны жыць Евангеллем, Касцёлам і гісторыяй народа Божага. Іншая характарыстыка тычыцца здольнасці рэалістычна глядзець на рэчы, умець кампэтэнтна прадстаўляць рэальнасць, глыбока вывучаючы і пазнаючы краіну, у якой здзейсняюць сваю місію. Папскі дыпламат таксама павінен разумець, абяцанні Божыя, а для гэтага неабходна шмат маліцца, лічыць Святы Айцец. Візіт Францішка ў Папскую Касцёльную Акадэмію закончыўся супольнай вячэрай.








All the contents on this site are copyrighted ©.