2014-05-04 13:27:18

Пантыфік наведаў польскую парафію ў Рыме


RealAudioMP3 4 мая 2014 г. папа Францішак цэлебраваў ранішнюю Эўхарыстыю у рымскім касцёле св. Станіслава, вядомым таксама як “польскі касцёл”. Пантыфік накіраваўся сюды, каб сустрэцца з польскай каталіцкай супольнасцю Вечнага горада і разам з яе прадстаўнікамі падзякаваць Богу за дар святасці Яна Паўла ІІ. Новы святы асабіста наведваў касцёл св. Станіслава каля 80-ці разоў у якасці Біскупа Кракаўскага і тры разы ў якасці Рымскага Пантыфіка – у 1979, 1992 і 2000 гадах. “Ён заўсёды прыходзіў сюды ў розныя моманты свайго жыцця і сваёй Польшчы”, - падкрэсліў папа Францішак.

“Вы, браты і сёстры, з’яўляецеся часткай народа, які перажыў шмат выпрабаванняў напрацягу гісторыі. Польскі народ добра ведае, што для таго, каб увасці ў хвалу, неабходна прайсці праз муку і крыж. Св. Ян Павел ІІ як годны сын сваёй зямной Айчыны, ішоў гэтым шляхам. Ішоў па ім узорным чынам, атрымліваючы ад Бога поўнае пазбаўленне ад усяго. Таму, “яго цела адпачывае ў надзеі”. А наша? Мы гатовы ісці гэтым шляхам. Вы, дарагія браты, якія складаеце сёння хрысціянскую супольнасці рымскіх палякаў, хочаце ісці гэтым шляхам?”, - спытаў Святы Айцец.

Звяртаючыся да евангльскага фрагмента пра вучняў з Эмаус Пантыфік нагадаў, што жывучы Божым словам і Эўхарыстыяй можна крочыць побач з іншымі братамі, якія смутныя і прыгнечаныя, і саграваць іх сэрцы, дзялячыся з імі хлебам братэрства.








All the contents on this site are copyrighted ©.