Пасяджэнне камісіі па абароне непаўналетніх прайшло ў Ватыкане
3 мая 2014 г. у Ватыкане
закончылася першае пасяджэнне Папскай камісіі па абароне непаўналетніх. Новая структура
Апостальскай Сталіцы была створана па ініцыятыве Святога Айца 22 лютага 2014 г. У
яе ўваходзяць 5 свецкіх асоб і 3 прадстаўнікі духавенства – эксперты ў псіхалогіі,
праве, тэалогіі, этыцы, камунікацыі і іншых навуках. Мэтай першай сустрэчы было абмеркаванне
статута камісіі і яе кампетэнцый. Падчас брыфінгу з журналістамі, які прайшоў у Зале
Друку Апостальскай Сталіцы, члены структуры выказалі салідарнасць з ахвярамі сексуальных
злачынстваў і адзначылі, што лічаць прыярытэтным у сваёй працы дабро кожнага дзіцяці
ці дарослага, якія падвергліся насіллю.
Члены камісіі абмеркавалі магчымасць
пашырэння яе складу за кошт членаў з іншых геаграфічных зонаў, а таксама з іншымі
кампетэнцыямі. Яны сустрэліся з прадстаўнікамі розных ватыканскіх дыкастэрый і структур:
ад Дзяржсакратарыяту і Кангрэгацыі Веравучэння да Ватыканскай жандармерыі і прадставяць
папе Францішку вынікі сваёй працы.
Адзначаецца, што камісія не будзе займацца
разглядам асобных выпадкаў злоўжыванняў, але распрацоўкай дырэктываў для гарантавання
выканання "абавязку адказнасці" і “найлепшых практыкаў”. Яна прапануе магчымыя шляхі
прыцягнення ўвагі да праблемы сексуальных злоўжыванняў і наступстваў выкліканых недахопам
уважлівасці, не выяўлення падазраваных у злачынствах і адсутнасцю клопату аб ахвярах
і іх сем’ях.