2014-05-02 15:20:25

Кс. Ламбардзі: камітэты ААН не павінны станавіцца прыладамі ідэалагічнага ціску


RealAudioMP3 Прадстаўнік Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі, выказаў пажаданне, каб справаздача Святога Пасаду аб барацьбе супраць катаванняў, якая будзе абмяркоўвацца адпаведнымі органамі ААН 5-6 мая 2014 г., разглядалася без ідэалагічнай прадузятасці, у канструктыўным ключы. Кіраўнік Залы Друку падкрэсліў, што падчас дыялогу з краінамі-удзельніцамі канвенцый ААН, адпаведныя камітэты нярэдка ўздымаюць пытанні, якія выходзяць за рамкі тэкстаў гэтых дакументаў. У якасці прыкладу ён нагадаў заўвагі Камітэту ААН аб правах дзіцяці адносна справаздачы Апостальскай Сталіцы, прадстаўленай у студзені 2014 г.

Заўвагі былі зроблены пад уплывам некаторых няўрадавых арганізацый, якія выкарыстоўваюць драму жорсткага абыходжання з дзецьмі для барацьбы з Касцёлам. Кс. Ламбардзі выказаў перасцярогу, каб падчас абмеркавання справаздачы Святога Пасаду аб барацьбе з катаваннямі не займела месца падобная сітуацыя.








All the contents on this site are copyrighted ©.