2014-04-30 14:28:00

Новыя ватыканскія рады збяруцца на свае першыя пасяджэнні


RealAudioMP3 30 красавіка 2014 г. Рада кардыналаў для дапамогі Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам закончыла сваё чарговае пасяджэнне. У яго рамках быў зроблены агляд дзейнасці Папскі рад, адбылася сустрэча з кардыналам Ларэнца Балдзісэры, генеральным сакратаром Сінода Біскупаў, адносна падрыхтоўкі да будучага Сінода на тэму сям’і. Было таксама вырашана, што нядаўна створаная Рада па эканамічных пытаннях збярэцца на сваё першае пасяджэнне 2 мая 2014 г. у Балонскай Зале Апостальскага палацу. Да яе членаў скіруе ўступнае слова папа Францішак, а галоўнай тэмай сустрэчы будзе абмеркаванне статутаў і планаванне дзейнасці.

1-3 мая 2014 г. у ватыканскім Доме св. Марты пройдзе першае пасяджэнне новай Рады па абароне непаўналетніх, падчас якога будуць абмяркоўвацца мэты гэтай структуры і спосабы інтэграцыі ў яе працу іншых членаў з розных частак свету. Святы Айцец асабіста прывітае ўдзельнікаў спаткання.

Наступнае пасяджэнне Рады кардыналаў для дапамогі Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам пройдзе 1-4 ліпеня 2014 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.